Europa > The European Union in the World > Delegations EN - [Бел/Рус]
The European Union in the World
Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі
 
| галоўная | карта сайту | Спасылкі | Кантакты | Стажыроўка | Працоўныя вакансіі

Агляд

Палітычныя і юрыдычныя асновы адносінаў ЕС-Беларусь

Гандлёвыя адносіны ЕС-Беларусь

Дапамога Беларусі з боку ЕС

Перспектывы на будучыню

Кароткі агляд адносінаў ЕС-Беларусь

Пасля прызнання Еўрапейскім саюзам незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе ў двухбаковых адносінах назіраўся ўстойлівы прагрэс. Аднак сітуацыя стала мяняцца да горшага неўзабаве пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі. Хаця ў 1995 годзе былі праведзены перамовы па заключэнні двухбаковага Дагавора аб партнёрстве і супрацоўніцтве, гэты дакумент так і не ўступіў у сілу. У верасні 1997 года Саветам ЕС было прынята рашэнне аб немагчымасці падпісання з Беларуссю ні прамежкавага пагаднення, ні Дагавора аб партнёрстве і супрацоўніцтве ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі.

Пачынаючы з 1996-1997 гадоў, адносіны паміж ЕС і Беларуссю працягвалі пагаршацца ў выніку зробленых Лукашэнкам крокаў у напрамку аўтарытарызму. У 1996 годзе Лукашэнкам была праведзена рэформа Канстытуцыі 1994 года, у выніку якой асноўная ўлада ў краіне апынулася засяроджанай у руках прэзідэнта. Дэмакратычныя ўмовы былі парушаны, у прыватнасці, пры замене дэмакратычна абранага парламента Нацыянальным сходам з прызначанымі прэзідэнтам дэпутатамі. Апазіцыя і сродкі масавай інфармацыі падвяргаліся рэпрэсіям. Назіралася ўмяшанне выканаўчай улады ў працэс прыняцця судовых рашэнняў. Акрамя таго, згодна з Канстытуцыяй 1994 года, наступныя прэзідэнцкія выбары павінны былі быць праведзены ў 1999 годзе. Аднак Лукашэнка працягнуў свой першы тэрмін знаходжання на пасадзе прэзідэнта да 2001 года праз правядзенне неадпавядаючага міжнародным дэмакратычным стандартам рэферэндуму ў лістападзе 1996 года.

ЕС, Савет Еўропы і АБСЕ неаднаразова і паслядоўна выказвалі сваю заклапочанасць наяўнай палітычнай сітуацыяй, а таксама ладзілі сумесныя дзеянні. З боку ЕС рабіліся спробы пераадолець гэтую сітуацыю шляхам прадастаўлення дапамогі з мэтай падтрымкі развіцця дэмакратыі, пры гэтым пастаянна выказваючы надзею, што Беларусь зможа заняць дастойнае месца сярод дэмакратычных дзяржаў Еўропы, і прапаноўваючы супрацоўніцтва для прасоўвання ў гэтым кірунку. Гэтае жаданне і гэтая надзея сталі з цягам часу толькі мацней, асабліва зараз, калі пасля пашырэння ЕС Беларусь стала яго непасрэднай суседкай.

У 1999-2000 гадах адбыліся знікненні трох апазіцыйных палітыкаў і аднаго журналіста, але беларускія ўлады не змаглі правесці незалежнае расследаванне, нягледзячы на заклікі з боку ЕС і Савета Еўропы. ЕС неаднаразова патрабаваў ад Беларусі прыняцця адпаведных мер для прыцягнення да судовай адказнасці асоб, вінаватых ва ўчыненні гэтых злачынстваў.

Прэзідэнцкія выбары ў верасні 2001 года і парламенцкія выбары восенню 2000 і 2004 гадоў былі прызнаны неадпавядаючымі міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў. Адзначалася запужванне і пераслед палітычных партый, незалежных СМІ і адукацыйных устаноў. Мірныя дэманстранты падвяргаліся агрэсіўным дзеянням з боку праваахоўных органаў і/або аказваліся ў турме. Перыяд правядзення парламенцкіх выбараў у кастрычніку 2004 года быў таксама выкарыстаны Прэзідэнтам Лукашэнкам для правядзення рэферэндуму (з множнымі парушэннямі), які зняў канстытуцыйнае абмежаванне, якое забараняе аднаму чалавеку займаць пасаду прэзідэнта больш чым два тэрміны, і тым самым дазволіў Лукашэнку балатавацца на пасаду прэзідэнта ў будучыні без абмежаванняў.

Падобнае развіццё сітуацыі зрабіла немагчымым для Беларусі атрыманне выгад і пераваг у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, паколькі гэтая палітыка заснавана на прыхільнасці агульным каштоўнасцям, уключаючы дэмакратыю, вяршэнства закона, дэмакратычнае дзяржаўнае кіраванне і выкананне правоў чалавека, уключаючы і правы меншасцей. ЕС працягвае выказваць гатоўнасць развіваць адносіны з Беларуссю, калі яна прадэманструе сваю прыхільнасць гэтым каштоўнасцям.
Нядаўна Еўрапейскай камісіяй было ініцыiравана правядзенне серыі семінараў па каардынацыі дапамогі Беларусі. Іх мэтай стаў пошук шляхоў больш эфектыўнага садзейнічання дэмакратычнаму і эканамічнаму развіццю краіны.

Развіццё падзей у 2000-2002 гг.

Перад парламенцкімі выбарамі восенню 2000 года ЕС, Савет Еўропы і АБСЕ выступілі з рэкамендацыямі для Беларусі, у якіх адзначалася, што рэспубліка павінна адпавядаць як мінімум чатыром дакладна вызначаным крытэрыям:

  • вяртанне шырокіх уладных паўнамоцтваў парламенту;
  • забеспячэнне прадстаўніцтва апазіцыі ў выбарчых камісіях;
  • доступ апазіцыі да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі;
  • адпаведнасць выбарчага заканадаўства міжнародным стандартам.

Пры адсутнасці станоўчай рэакцыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ абмежавала сваю дзейнасць пасыланнем місіі тэхнічнай ацэнкі парламенцкіх выбараў, якая зрабіла выснову, што "выбарчы працэс падчас парламенцкіх выбараў ў Беларусі 15 кастрычніка не адпавядаў міжнародным стандартам для дэмакратычных выбараў, у тым ліку тым, якія былі сфармуляваны ў Капенгагенскім дакуменце АБСЕ 1990 года. У прыватнасці, гэтыя выбары не адпавядалі мінімальным абавязацельствам па свабодных, справядлівых, раўнапраўных і празрыстых выбарах. Нягледзячы на некаторые паляпшэнні ў параўнанні з папярэднімі выбарамі, выбарчы працэс застаўся недасканалым".

Прэзідэнцкія выбары ў верасні 2001 года ўяўлялі сабой яшчэ адну магчымасць для ўрада Беларусі пераадолець сваю міжнародную ізаляцыю. У сувязі з выбарамі АБСЕ накіравала ў Беларусь місію па абмежаванаму назіранню, якая прыйшла да прыкладна такіх жа высноў, аднак "прывітала і прызнала ўзнікненне плюралістычнай грамадзянскай супольнасці. Ізаляцыя краіны не адпавядае інтарэсам народу Беларусі і не спрыяе ўмацаванню развіцця дэмакратыі".

У Дэкларацыі ад 14 верасня 2001 года прэзідэнцтва ЕС падцвердзіла гэтыя высновы і адзначыла, што "развіццё адносінаў паміж ЕС і Беларуссю перш за ўсё залежыць ад выканання правоў чалавека і станаўлення дэмакратыі ў гэтай краіне. У гэтай сувязі Еўрапейскі саюз вітае ўзнікненне ў Беларусі пэўнага ўзроўню плюралізму і грамадзянскай супольнасці, якое ўсведамляе выклікі дэмакратыі, што Міжнародная місія мела магчымасць адзначыць. Еўрапейскі саюз шкадуе, што беларускія ўлады не скарысталі магчымасць, якая была дадзена гэтымі прэзідэнцкімі выбарамі для таго, каб накіраваць сваю краіну па шляху дэмакратыі. Еўрапейскі саюз спадзяецца, што зараз Беларусь возьме курс на палітычную лібералізацыю, выкананне правоў чалавека і ўстанаўленне вяршэнства закона. Еўрапейскі саюз будзе працягваць падтрымліваць пераход да дэмакратыі і праводзіць кансультацыі па гэтым пытанні са ўсімі палітычнымі сіламі Беларусі, якія гатовы працаваць у гэтым кірунку. Ён падтрымлівае Кансультацыйна-назіральную групу АБСЕ, мэтай якой з'яўляецца садзейнічанне гэтаму пераходу. Ён будзе працягваць уважліва сачыць за развіццём падзей у Беларусі".

У пачатку 2002 года Еўрапейскі саюз прапанаваў яшчэ адну ініцыятыву, якая прадугледжвала пакрокавую нармалізацыю адносінаў з Беларуссю ў адказ на магчымае паляпшэнне сітуацыі ў галіне абароны дэмакратычных прынцыпаў і правоў. Перамовы ў рамках гэтага падыходу, якія былі праведзены кіраўнікамі дыпламатычных місій краін ЕС у Мінску, не прынеслі колькі-небудзь значных вынікаў. Далейшае ахалоджванне адносінаў паміж Беларуссю і ЕС адбылося ў сувязі з пазіцыяй беларускіх уладаў да дзейнасці Кансультацыйна-назіральнай групы (КНГ) АБСЕ. Тым не менш, пачынаючы с 2003 года, рабілася яшчэ некалькі спроб аднаўлення вышэй згаданага пакрокавага падыходу.

Еўрапейскі парламент таксама сачыў за развіццём падзей у Беларусі на працягу значнага перыяду. Яго высновы адлюстраваны ў некалькіх рэзалюцыях, ухваленых парламентам пачынаючы з 1997 года (http://www.europarl.europa.eu/intcoop/euro/id/d_by/statements_en.htm). Сумесна с парламенцкімі асамблеямі Савета Еўропы і АБСЕ, Еўрапейскім парламентам была створана так званая Тройка прадстаўнікоў, якая неаднойчы прыязджала ў Беларусь.

Кансультацыйна-назіральная група (КНГ) АБСЕ

Адносіны беларускіх уладаў да прысутнасці ў краіне КНГ АБСЕ сталі яшчэ адной прычынай пагаршэння стасункаў паміж Беларуссю і ЕС.

КНГ была заснавана ў 1998 годзе з мэтай садзейнічаць беларускаму ўраду ў выкананні абавязкаў, узятых у рамках АБСЕ. Адчуваючы пагрозу, якую нібыта можа ўяўляць мандат і дзейнасць групы, афіцыйны Мінск адмовіў у працягу акрэдытацыі апошняга міжнароднага супрацоўніка групы ў кастрычніку 2002 года, тым самым ён фактычна паклаў канец дзейнасці групы. ЕС выказаў сваю заклапочанасць у дэкларацыях, прынятых у маі, чэрвені і верасні 2002 года, і адзначыў негатыўны эфект сітуацыі вакол КНГ на двухбаковыя адносіны. У прыватнасці, Савет ЕС заявіў у кастрычніку, што "канкрэтныя захады" могуць быць прыняты, калі КНГ будзе закрыта. У якасці рэакцыі на гэтыя падзеі чатырнаццаць з пятнаццаці краін ЕС 19 лістапада 2002 года прынялі рашэнне ўвесці забарону на ўезд на іх тэрыторыю прэзідэнту Лукашэнку і сямі іншым высокапастаўленым службовым асобам Беларусі.

Урэшце рэшт, у рамках АБСЕ было знойдзена рашэнне, па якому КНГ была фармальна закрыта, а замест яе ў студзені 2003 года быў адкрыты Офіс АБСЕ ў Мінску. У адпаведнасці з узгодненным мандатам новы офіс закліканы "садзейнічаць беларускаму ўраду ў далейшым развіцці інстытуцыянальнага будаўніцтва, далейшым умацаванні вяршэнства закона і развіцця адносін з грамадзянскай супольнасцю ў адпаведнасці з прынцыпамі і нормамі АБСЕ". Акрамя гэтага, функцыі офіса таксама ўключаюць садзейнічанне намаганням ураду ў галіне эканомікі і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама маніторынг і інфармаванне па гэтых пытаннях.

Візавая забарона чатырнаццаці краін ЕС для прэзідэнта Лукашэнкі і сямі іншых высокапастаўленых службовых асоб Беларусі была знята ў сакавіку 2003 года пасля стварэння новага Офіса АБСЕ ў Мінску і станоўчай ацэнкі кіраўніка офіса (Рашэнне Савета 8220/03). Тэрмін дзеяння мандата аднаўляўся ўжо два разы і цяпер ён прыгодны да канца 2005 года.

Адносіны паміж ЕС і Беларуссю ў 2003 годзе

Сітуацыя ў галіне правоў чалавека, осноўных свабод і незалежных сродкаў масавай інфармацыі продоўжыла пагаршацца ў 2003 годзе. Мясцовыя выбары ў сакавіку 2003 года былі прызнаны неадпавядаючымі дэмакратычным стандартам, былі арыштаваны некалькі мірных дэманстрантаў, а шэраг НДА былі закрыты за нязначныя тэхнічныя парушэнні (але ж, як паказалі абставіны, іх закрыццё было матывавана палітычнымі мэтамі).

У сваёй рэзалюцыі ад 11 лютага 2003 года Еўрапейскі парламент заклікаў да развіцця партнёрства с Беларуссю, выказаў сур’ёзную занепакоенасць самаізаляцыяй Беларусі і заявіў аб сваёй агульнай падтрымцы таго падыходу, які быў абраны Еўрапейскай камісіяй і Саветам. Еўрапейскія парламентарыі падкрэслілі неабходнасць выпрацоўкі структурамі ЕС стратэгіі для Беларусі ў рамках палітыкі ў адносінах да новых суседзяў (Еўрапейскай палітыкі добрасуседства), павышэння фінансавай падтрымкі тых НДА, якія працуюць ў мэтах развіцця грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, а таксама актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне правасуддзя і ўнутранных спраў.

Высновы Савета ЕС ад 4 красавіка 2003 года яшчэ раз падкрэслілі заклапочанасць Еўрасаюза і яго прыхільнасць “да забеспячэння падтрымкі і дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі”. Акрамя гэтага, у дакуменце таксама адзначаецца, што “ЕС дакладна выказаў сваё жаданне ўмацоўваць свае адносіны з суседзямі ва Усходняй Еўропе на аснове агульных інтарэсаў і каштоўнасцей. Развіццё больш цесных адносін паміж ЕС і Беларуссю будзе залежыць ад эфектыўнасці Беларусі ў рэалізацыі далейшых рэформ, яе жадання паважаць свае міжнародныя абавязкі і прыняць еўрапейскія стандарты ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Істотны прагрэс у дэмакратыных рэформах і павага да асноўных свабод і правоў чалавека будзе лічыцца ЕС як новы пачатак разгледжання пытання аб паляпшэнні адносін з Беларуссю”.

Еўрапейская палітыка добрасуседства і Беларусь

Еўрапейская палітыка добрасуседства, якая была ўпершыню сфармулявана Еўрапейскай камісіяй у Паведамленні аб пашыранай Еўропе ў сакавіку 2003 года (Communication on Wider Europe of March 2003), а потым дапоўнена яшчэ адным Паведамленнем у ліпені таго ж года, у якім была выкладзена канцэпцыя Праграмы добрасуседства, закладае аснову для цеснага супрацоўніцтва с краінамі — суседзямі пашыранага ЕС і, у прыватнацсі, дае Беларусі магчымасць паляпшэння адносін з саюзам. Пасля афіцыйнага прыняцця гэтых канцэпцый праз Высновы Савета ЕС у сакавіку і кастрычніку 2003 года Еўрапейская камісія прадоўжыла распрацоўку палітыкі добрасуседства. Вынікам гэтай працы стала Стратэгія, якая была завершана ў маі 2004 года, а ў настыпным месяцы зацверджана Саветам ЕС і Еўрапейскім саветам.

Напачатку Беларусь вітала канцэпцыю Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і прапаноўвала канкрэтныя галіны супрацоўніцтва, але пры гэтым не адказвала на патрабаванні выканання асноўных дэмакратычных стандартаў. На жаль, антыдэмакратычны курс беларускіх уладаў і парушэнні првоў чалавека ў краіне не дазволілі далейшае развіццё адносін паміж ЕС і Беларусю ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Тым не менш, ЕС падцвярджае, что гатовы для больш цесных адносін, у тым ліку і ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, пры ўмове рэалізацыі Беларуссю фундаментальных рэформ.

13 верасня 2004 года Савет ЕС яшчэ раз выказаў “надзею, што Беларусь зойме належнае месца сярод дэмакратычных краін. У гэтым выпадку ЕС зможа прадоўжыць развіццё адносін з Беларуссю, у тым ліку і ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Аднак, калі парламенцкія выбары і аб’яўлены рэферендум пройдуць не ў свабодных і справядлівых умовах, гэта не зможа застацца без наступстваў для гэтых адносінаў”.

23 лістапада 2004 года Саветам ЕС (14724/04) было падкрэслена, што “Беларусь, як непасрэдная суседка Еўрапейскага саюза, мае магчымасць стаць актыўным партнёрам ЕС ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства” і заклікаў прэзідэнта Лукашэнку і яго ўрад “змяніць палітыку і стаць на шлях фундаментальных дэмакратычных і эканамічных рэформ дзеля таго, каб наблізіць краіну да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцей”.

“ЕС падрэслівае сваю гатоўнасць да паглыблення адносін з Беларуссю, у тым ліку і ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, калі беларускія ўлады дакладна прадэманструюць жаданне і зацікаўленнасць у тым, каб ісці курсам павагі да дэмакратычных каштоўнасцей і вяршэнства права. ЕС будут зроблены крокі, накіраваныя на тое, каб данесці да беларускага насельніцтва ідэю Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і прадэманстраваць яе перавагі”.

Высновы Савета ЕС, прынятыя ў лістападзе 2004 года

Але ж Савет вымушаны быў адзначыць

“з вялікай заклапочанасцю, што парламенцкія выбары і рэферендум 17 кастрыніка 2004 у Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі. У сувязі з гэтым, Савет не можа мець упэўненасці, што іх вынікі, якія былі абвешчаны, адлюстроўваюць сапраўдную волю народу Беларусі. Савет асуджае жорсткія меры супраць мірных дэманстрантаў, асобных лідэраў апазіцыі і журналістаў, прынятыя пасля 17 кастрычніка”.

У святле вышэйсказанага, а таксама прымаючы да ўвагі той факт, што Беларуссю так і не было зроблена крокаў па арганізацыі незалежнага расследавання знікненняў трох апазіцыйных палітыкаў і журналіста ў 1999-2000 гг., а таксама тое, што з боку органаў улады працягваецца практыка пераследу палітычных партый, незалежных СМІ, грамадскіх аб'яднанняў і акадэмічных арганізацый, Саветам было вырашана наступнае:

  • ЕС застаецца адкрытым для дыялога з Беларуссю па пытанні паступовага развіцця двухбаковых адносінаў, пры ўмове калі беларускія ўлады прадэманструюць канкрэтнымі дзеяннямі шчырае жаданне супрацоўніцтва;
  • ЕС будзе ўведзена візавая забарона ў дачыненні да тых службовых асоб, якія нясуць непасрэдную адказнасць за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і рэферэндуму, а таксама ў дачыненні да тых, на кім ляжыць адказнасць за грубыя парушэнні правоў чалавека пры падаўленні мірнай дэманстрацыі;
  • Двухбаковыя кантакты на ўзроўні міністраў паміж Еўрапейскім саюзам, яго краінамі-членамі і прэзідэнтам Лукашэнка і яго ўрадам будуць устанаўлівацца выключна праз Старшынства, Генеральнага сакратара/Вярхоўнага прадстаўніка па агульнай знешняй палітыцы і і палітыцы бяспекі, Еўрапейскую камісію і Тройку. Іншыя кантакты з прэзідэнтам Лукашэнкам і членамі яго ўрада, уключаючы і шматбаковыя кантакты і кантакты, неабходныя для развіцця трансгранічных адносінаў, будуць зведзены да мінімума;
  • Праграмы дапамогі Супольнасці і асобных краін — членаў ЕС будуць падтрымліваць патрэбы насельніцтва і мэты дэмакратызацыі, у прыватнасці з дапамогай гуманітарнага, рэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва і з дапамогай праектаў, якія прама або ўскосна падтрымліваюць дэмакратызацыю і дэмакратычныя сілы Беларусі. Еўрапейская камісія працягне і ўзмацніць свае намаганні, накіраваныя на дапамогу Беларусі для вырашэння пытанняў, што ўзнікаюць у выніку самаізаляцыі краіны. У сувязі з гэтым Еўрапейскай камісіі прапаноўваецца як мага хутчэй выпрацаваць адпаведныя прапановы;
  • Савет таксама прапаноўвае Еўрапейскай камісіі арганізаваць семінар з удзелам краін — членаў ЕС, іншых зацікаўленых краін, грамадскіх арганізацый і іншых зацікаўленых удзельнікаў з мэтай абмеркавання пытаннях каардынацыі дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі і працэсу дэмакратызацыі;
  • Адпаведныя органы Савета будуць назіраць за дзеяннямі Беларусі ў галіне гандлю зброяй;

Савет будзе шукаць падтрымку з боку зацікаўленых і раздзяляючых яго пазіцыю краін, уключаючы і ў рамках АБСЕ, Савета Еўропы і ААН. ЕС працягне падтрымку і выкарыстанне прысутнасці АБСЕ ў Беларусі, у прыватнасці праз мясцовы офіс гэтай арганізацыі.

Савет працягне адсочваць развіццё сітуацыі ў Беларусі і прымаць адпаведныя меры.”

Увядзенне візавых абмежаванняў: Даклад Пургурыдэса і фальсіфікацыі на выбарах

ЕС былі ўведзены санкцыі ў адносінах да Беларусі ў выніку бяздзеяння краіны ў расследаванні выпадкаў знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналіста. 27 верасня 2004 года Старшынствам было заяўлена наступнае:

“Прымаючы да ўвагі відавочную абструкцыю правасуддзя і адсутнасць належнага расследавання знікненняў, Еўрапейскім саюзам было прынята рашэнне забараніць уезд на сваю тэрыторыю тым высокапастаўленым службовым асобам, якія лічацца адказнымі за непрыняцце мер па правядзенні такога роду расследавання і пакарання вінаватых у гэтых мяркуемых злачынствах, а таксама тым, хто названы ў Дакладзе Пургурыдэса ў якасці ключавых дзеючых асоб ва ўчыненні знікненняў і наступным пакрыванні вінаватых”.

“ЕС яшчэ раз заклікае беларускія ўлады, уключаючы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыняць меры, патрабуемыя з боку ЕС”.

Рэакцыяй ЕС на неадпавядаючыя дэмакратычным стандартам выбары і рэферэндум у кастрычніку 2004 года стала пашырэнне спіса службовых асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС (Рашэнне Савета ад 6 снежня 2004 года):

“Рашэнне аб пашырэнні візавых абмежаванняў распаўсюджваецца на тых асоб, якія непасрэдна адказныя за фальсіфікацыю выбараў і рэферэндуму ў Беларусі 17 кастрычніка 2004 года, а таксама на тых, на кім ляжыць адказнасць за грубыя парушэнні правоў чалавека пры падаўленні мірнай дэманстрацыі па выніках выбарчай кампаніі”.

Ініцыятывы Еўрапейскай камісіі ў галіне дапамогі Беларусі

Кіруючыся рашэннем Савета, прынятым у лістападзе 2004 года, Еўрапейская камісія ініцыіравала правядзенне трох мерапрыемстваў па пытаннях падтрымкі ЕС грамадзянскай супольнасці і працэсу дэмакратызацыі Беларусі:

(1) Першае мерапрыемства заключалася ў правядзенні сустрэчы 1-2 лютага ў Вільнюсе з грамадскімі аб'яднаннямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мэтай сустрэчы, якая праходзіла пры падтрымцы МЗС Літвы і Германіі, была ацэнка патрэб Беларусі ў дапамозе, неабходнай краіне ў галіне дэмакратызацыі і развіцця грамадзянскай супольнасці.

(2) Другім мерапрыемствам стала пасяджэнне Кіруючага камітэта ТАСІС (10 лютага 2005 года), падчас якога абмяркоўваліся пытанні ўмацавання каардынацыі і аказання дапамогі ЕС у мэтах дэмакратызацыі Беларусі.

(3) Трэцім і апошнім мерапрыемствам (17-18 сакавіка 2005 года) у гэтым працэсе з'яўляецца канферэнцыя, арганізаваная пры садзейнічанні ўрада Літвы, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі краін — членаў ЕС, Еўрапейскай камісіі, грамадскіх арганізацый з Беларусі і краін — членаў ЕС, міжнародных фінансавых інстытутаў, міжнародных арганізацый і іншых краін-донараў.

Гандлёвыя адносіны ЕС-Беларусь

Пры адсутнасці Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве і Часовага пагаднення, двухбаковы гандаль рэгулюецца палажэннямі аб рэжыме найбольшага спрыяння Пагаднення ад 1989 года паміж ЕС і былым Савецкім Саюзам. Беларусь таксама з'яўляецца бенефіцыярам у рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП). 29 снежня 2003 года Еўрапейскай камісіяй было прынята рашэнне ініцыіраваць правядзення расследавання мяркуемых парушэнняў свабоды сходаў у Беларусі, што можна разглядаць у якасці першага крока да магчымага часовага прыпынення дзеяння палажэнняў Генеральнай сістэмы прэферэнцый для Беларусі. Справаздача мяркуемых парушэнняў будзе прадстаўлена Еўрапейскай камісіяй Камітэту ГСП у 2005 годзе.

Гандаль тэкстылем рэгулюецца пагадненнем, якое было заключана ў 1993 годзе і працягвалася чатыры разы (у 1995, 1999, 2003 і 2004 гадах). Зараз яго дзеянне распаўсюджваецца да канца 2005 года. Паводле апошняга пагаднення, падпісанага ў 2004 годзе, квоты былі павялічаны, прымаючы да ўвагі пашырэнне ЕС і штогадовыя тэмпы росту.

У 1995 годзе Беларусь падала заяўку на ўступленне ў СГА. Рабочая група працуе і зараз.

Для Беларусі ЕС з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам па-за краінамі СНД. У той жа час гандлёвыя патокі ЕС з Беларуссю нязначныя (0,1% аб'ёму гандлю ЕС).

У 1999 годзе гандаль ЕС-Беларусь перажыў сур'ёзны спад у выніку наступстваў расійскага фінансавага крызісу жніўня 1998 года для эканомікі Беларусі, пры гэтым экспарт ЕС знізіўся на 13%, а актыўнае сальда гандлёвага баланса ЕС упала з 0,8 млрд. еўра ў 1997 годзе да 0,4 млрд. еўра ў 2000-м. Пазней станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы Беларусі прывялі да новага росту экспарту ЕС у Беларусь (1,4 млрд. еўра ў 2001 годзе).

Структура двухбаковага гандлю застаецца нязменнай: беларускі экспарт складаецца, у асноўным, з прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці (172 млн. еўра) і тэкстыля і адзення (112 млн. еўра), а экспарт ЕС — з вытворчага абсталявання і транспарту (673 млн. еўра). Гэтая структура адлюстроўвае нізкую канкурэнтаздольнасць і спад вытворчасці беларускай прамысловасці за апошняе дзесяцігоддзе.

Гандаль ЕС-Беларусь у 2000-2004 гг. (у млн. еўра)
(Крыніца: COMEXT, Eurostat)

Год

імпарт
Штогадовая дынаміка, у %
Доля ў сукупным імпарце ЕС
Экспарт
Штогадовая дынаміка, у %
Доля ў сукупным экспарце ЕС
Сальда
Імпарт + Экспарт
2000
1.296

0,13
1.684

0,20
388
2.981
2001
1.358
4,7
0,14
2.017
19,7
0,23
659
3.375
2002
1.537
13,2
0,16
2.089
3,6
0,23
553
3.626
2003
1.972
28,3
0,21
2.218
6,1
0,25
246
4.190
2004
2.660
34,9
0,26
2.627
18,5
0,27
-32
5.287




2.627
6,2

2.627
2.627
Сярэднегадавы рост

19,7


11,8


15,4

(Крыніца: EUROSTAT (Comext Statistical Regime 4))

Дапамога Беларусі з боку ЕС

Дапамога ЕС у папярэдні перыяд

У адпаведнасці з рашэннем Савета міністраў ЕС, прынятым у 1997 годзе, дапамога з боку ЕС (і асобных краін — членаў ЕС) была абмежавана ў папярэдні перыяд «гуманітарнымі і рэгіянальнымі праектамі, а таксама праектамі, якiя непасрэдна падтрымліваюць працэс дэмакратызацыі». У перыяд з 1991 па 2004 год усяго на дапамогу Беларусі было выдзелена 221 млн. еўра.

У перыяд з 1997 года для Беларусі былі прыняты дзве Нацыянальныя праграмы Тасіс – на 2000-2001 гг і 2002-2003 гг. Бюджэт кожнай з іх склаў 5 млн. еўра, а іх асноўнай мэтай была падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці. Па праграме, ухваленай Беларуссю ў 1999 годзе, у 2003 годзе было дадаткова выдзелена 5 млн. еўра ў мэтах падтрымкі грамадзянскай супольнасці і вырашэння праблем, звязаных з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У той жа час Беларусь атрымала 16 млн. еўра ў 2001-2003 гг. у рамках Праграм Тасіс па трансмежаваму супрацоўніцтву, ядзернай бяспецы і рэгіянальнаму супрацоўніцтву. Акрамя выдзеленых рэсурсаў Тасіс, у 1998-2001 гг. Беларусі было прадастаўлена харчовая дапамога на 3,2 млн. еўра. У рамках праграмы ECHO было выдзелена 6,7 млн. еўра ў форме гуманітарнай дапамогі для насельніцтва, пацярпелага ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Перашкодай для прадастаўлення тэхнічнай дапамогі Беларусі ў 2002-2003 гадах стала тое, што праекты Тасіс перасталі вызваляцца ад падаткаў. У кастрычніку 2003 года ў Беларусі быў прыняты ўказ аб міжнароднай тэхнічнай дапамзе, які прадаставіў запэўніванні ў тым, што дапамога ЕС не будзе абкладацца падаткамі. Згодна з новымі працэдурамі, праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі павінны праходзіць працэс рэгістрацыі і разглядацца міжміністэрскай камісіяй на прадмет вызвалення ад падаткаабкладання. Афіцыйнае зацвярджэнне праекта камісіяй з'яўляецца ўмовай пачатку яго рэалізацыі.
Восенню 2003 года была створана новая мадэль каардынацыі мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне чарнобыльскіх праблем. З'явілася Праграма CORE (Супрацоўніцтва ў мэтах рэабілітацыі), у якой удзельнічае і ЕС. Мэтай праграмы з'яўляецца паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва, якое жыве ў некалькіх пацярпелых раёнах, а таксама ўцягванне іх непасрэдна ў рэалізацыю праектаў. Важнай рысай гэтай мадэлі з'яўляецца актыўны ўдзел у адпаведных праектах саміх жыхароў пацярпелых тэрыторый. У праграме працуюць нацыянальныя і міжнародныя партнёры, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі.

У рамках праграмы Еўрапейская ініцыятыва ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека сумесна з АБСЕ ЕС выдзяляліся сродкі для дапамогі Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту. Па гэтай жа праграме Беларусі былі прадастаўлены сродкі для рэалізацыі ў 2003 годзе сумеснага праекта з Літоўскай асацыяцыяй журналістаў.

Дапамога Беларусі з боку ЕС у 1991-2005 гг. (у млн. еўра)


1991
1992
1993
1994
1995
1996
1997
1998
1999
2000
2001
2002
2003
04-2005
Усяго
Нацыянальная праграма Тасіс
8,92
14,6
9
7
12
0
0
5
0
5
0
0
5
10
76,55
Праграма Тасіс па ядзернай бяспецы
0,3
0
1,5
0
0,6
0
1,1
0
0
0
0
1
2
0
6,5
Праграма Тасіс па трансмежаваму супрацоўніцтву





1,34
2,8
4,7
2,31
8,15
0
11,2
N/A
6
36,5
Праграма малых праектаў па трансмежаваму супрацоўніцтву






0,6
0,2
0,4
0
0,9
0,2
0,44
0
2,74
Рэгіянальная праграма Тасіс
5,4
4,6
5,1
2,6
3,3
6,5
6,3
4,6
1,7
2
3,9
2,2
7,4
N/A
55,6
ECHO
0
0
0
0,56
2,73
1,73
0,95
0,34
1,99
0,69
0,2
0
0
0
9,19
INTAS
0
0,02
0,9
0,5
0,1
0,6
1,2
0
0,4
0,8
0,5
0
N/A
N/A
5,02
Макрафінансавая дапамога
0
0
0

0
30
0
0
0
0
0
0
0
0
30
Усяго














222,1

Цяперашняе і будучае тэхнічнае садзейнічанне Беларусі

Праграмы дапамогі Супольнасці і краін — членаў ЕС прадоўжаць падтрымку патрэб насельніцтва і мэты дэмакратызацыі, у прыватнасці з дапамогай гуманітарнага, рэгіянальнага і трансмежавага супрацоўніцтва, і з дапамогай праектаў, якія прама або ўскосна падтрымліваюць дэмакратызацыю і дэмакратычныя сілы Беларусі.Рашэнне па Беларусі, прынятае Саветам па агульных справах і знешніх адносінах у лістападзе, заклікае ЕС заняць больш актыўную пазіцыю ў плане падтрымкі патрэб насельніцтва і дэмакратызацыі Беларусі. У святле гэтага рашэння Еўрапейская камісія пераглядае свае праграмы дапамогі Беларусі, а таксама метады рэалізацыі гэтых праграм. Важнымі інструментамі для павышэння эфектыўнасці намаганняў ЕС па прадастаўленні дапамогі Беларусі сталі тры вышэйузгаданыя мерапрыемствы па каардынацыі дапамогі.Падыход Еўрапейскай камісіі заключаецца ў тым, каб на аснове прагматычнага і скаардынаванага раздзялення працэсу прадастаўлення дапамогі паміж рознымі фінансавымі інструментамі ЕС павысіць гібкасць існуючых механізмаў, такіх як Еўрапейская ініцыятыва ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва і Тасіс, у мэтах умацавання падтрымкі насельніцтва, грамадзянскай супольнасці і дэмакратызацыі Беларусі.
  • Праграма ЕС Тасіс (10 млн. еўра ў 2005-06 гг.) для Беларусі будзе накіравана на падтрымку задавальнення патрэб насельніцтва.
  • Будзе пашырана распаўсюджванне інфармацыі аб Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства для шырокіх слаёў беларускага грамадства.
  • У рамках праграмы Тэмпус будзе прадоўжана фінансаванне студэнцкіх абменаў, распрацоўка вучэбных планаў па еўрапейскіх даследаваннях і развіццё патэнцыялу беларускіх універсітэтаў.
  • Беларусь можа браць удзел у Праграмах добрасуседства для развіцця трансмежавага супрацоўніцтва (Латвія-Літва-Беларусь; Украіна-Польшча-Беларусь; Праграма для рэгіёну Балтыйскага мора), а таксама, пачынаючы з 2007 года, зможа скарыстаць перавагі новага фінансавага механізма ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.
  • Еўрапейская ініцыятыва ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека плануе адыгрываць больш актыўную ролю ў Беларусі ў будучыні. У рамках гэтай праграмы выдзяляюцца сродкі спецыяльна для Беларусі (у 2005 годзе выдзяляецца ўвогуле 450 000 еўра). Патэнцыяльныя ўдзельнікі з Беларусі могуць таксама падаваць заяўкі ў рамках конкурсаў макра-праектаў. У 2005-2006 гадах яны змогуць падаваць заяўкі на фінансаванне ў рамках дзвюх кампаній: «Развіццё культуры правоў чалавека» і «Развіццё дэмакратычнага працэсу».
  • Заяўкі з Беларусі таксама прымаюцца ў рамках праграмы Дэцэнтралізаванае супрацоўніцтва (у 2005 годзе вядзяляецца ўвогуле 1,7 млн. еўра). Плануемыя праекты будуць уключаць інфармацыйны кампанент, які тычыцца ролі грамадскіх арганізацый у дапамозе сацыяльна неабароненым групам насельніцтва, а таксама пытанні сацыяльнага і культурнага развіцця і павышэння сацыяльнай актыўнасці мясцовых супольнасцей. У першым квартале 2005 года быў аб'яўлены конкурс праектных прапаноў, накіраваных, сярод іншага, на развіццё дыялога паміж мясцовымі органамі ўлады і грамадзянскай супольнасцю.

Перспектывы на будучыню

Прагрэс у адносінах паміж ЕС і Беларуссю будзе залежыць ад ступені дэмакратызацыі і ходу рэформ у Беларусі.

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ:

Генеральны дырэктарат Еўрапейскай камісіі па знешніх сувязях

Еўрапейская палітыка добрасуседства:

Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ва Украіне, Малдове і Беларусі:

Статыстыка па гандлю:

Тасіс:

Дэлегацыя Еўрапейскага парламента па адносінах з Беларуссю:

Пасяджэнні і рашэнні Пастаяннага савета АБСЕ:

уверх

Еўрапейскі Саюз - Аддзяленне Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі

Вуліца Энгельса, 34а
Мінск 220030
Рэспубліка Беларусь

Тэлефон +375 17 328 66 13
Факс +375 (17) 2891281
delegation-belarus@ec.europa.eu